udf.by
25.03.2023 / 11:34
81%
987
«Мы ўмеем рабіць немагчымае і здольныя перамагаць». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 25 сакавіка павіншавала беларусаў з днём абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі — Днём Волі. Вось што сказала палітык у сваім святочным відэазвароце. «Сябры, добры дзень. Калі вы гледзіце гэты зварот, значыць, апошнімі гадамі вы ішлі ў першых шэрагах нашага агульнага руху да вольнай Беларусі. Гэта не проста словы. Бо хто, калі не вы, паставіў народныя інтарэсы вышэй за асабістыя? Хто, калі не вы, шмат пацярпеў, але ж не адмовіўся ад сваёй мары? Хто, калі не вы, плаціць вялізную цану за свой выбар? Але вы робіце гэта свядома, бо ведаеце: такі кошт беларускай незалежнасці і свабоды. Я называю вас сябрамі, бо за гэтыя гады мы так шмат прайшлі разам, што сапраўды сталі значна бліжэйшыя адно аднаму. Азірніцеся на пару гадоў назад — і паглядзіце, якія цяжкія рашэнні вы навучыліся прымаць. Якую велізарную адказнасць зараз несяце. Як шмат даведаліся пра мінулае нашай краіны і як моцна, непарыўна сталі звязваць сябе з яе будучыняй. Сёння мы адзначаем Дзень Волі. Калісьці я сама не да канца разумела значэнне гэтага свята. Але выпрабаванні апошніх гадоў паказалі, наколькі нашае мінулае пераплеценае з сучаснасцю і з будучыняй. Гэта свята нашай з вамі, шаноўныя беларусы, волі да свабоды і нез